среда, 31 августа 2016 г.

"GLOBAL WARNING! GLOBAL WARMING!". Персанальная выстава Алеся Родзіна




Выстава, якой не было і якой больш не будзе!
Справаздача выбітнага беларускага мастака-жывапісца Алеся Родзіна за 13-гадовы перыяд рэзідэнтуры ў берлінскім кунст-хаўсе "ТАХЕЛЕС".
Цыклапічныя працы, інсталяцыі...  Глабальнае папярэджанне і глабальная споведзь!


Здымак З.Юркевіч
            


Выстава стане надхняльным асяродкам для фестываля саверсізма і ігдрасілізма  ДАХ-ХХХ- "Развітанне з "Тахелесам".

Фестываль ДАХ, які нарадзіўся ў "Тахелесе" і які сёлета святкуе 15-гадовы юбілей, магчыма, стане самым працяглым фестывалем у гісторыі мастацтва. Прынамсі, беларускага.   
На гэты раз у арсенале ДАХ толькі музыка, перформанс, літаратурныя чытанні , кінапаказы.
         

                                       Пракуратары: Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін
                                              (Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана)

Запрашаем да ўдзелу ўсіх былых удзельнікаў фестываля ДАХ, хто быў і не быў з намі гэтыя 15 год.

Пачатак марафонскага забега - 13  верасня 2016. 18 00.
Завяршэнне- 13 студзеня 2017.
Дзе:   Адкрытая прастора ВЕРХ (Мінск, завод Гарызонт, 6 паверх, вул.Куйбышэва, 22)



mail:  lefthunder@gmail.com


Комментариев нет:

Отправить комментарий