Выстава, якой не было і якой больш не будзе!
Справаздача выбітнага беларускага мастака-жывапісца Алеся Родзіна за 13-гадовы перыяд рэзідэнтуры ў берлінскім кунст-хаўсе "ТАХЕЛЕС".
Цыклапічныя працы, інсталяцыі... Глабальнае папярэджанне і глабальная споведзь!
Здымак З.Юркевіч
Выстава стане надхняльным асяродкам для фестываля саверсізма і ігдрасілізма ДАХ-ХХХ- "Развітанне з "Тахелесам".
Фестываль ДАХ, які нарадзіўся ў "Тахелесе" і які сёлета святкуе 15-гадовы юбілей, магчыма, стане самым працяглым фестывалем у гісторыі мастацтва. Прынамсі, беларускага.
На гэты раз у арсенале ДАХ толькі музыка, перформанс, літаратурныя чытанні , кінапаказы.
Пракуратары: Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін
(Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана)
Запрашаем да ўдзелу ўсіх былых удзельнікаў фестываля ДАХ, хто быў і не быў з намі гэтыя 15 год.
Пачатак марафонскага забега - 13 верасня 2016. 18 00.
Завяршэнне- 13 студзеня 2017.
Дзе: Адкрытая прастора ВЕРХ (Мінск, завод Гарызонт, 6 паверх, вул.Куйбышэва, 22)
mail: lefthunder@gmail.com